Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правядзе 11 жніўня гарачую лінію па даступнасці, асартыменце і якасці рэалізацыі ў гандлёвай сетцы рэгіёну тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ведамства.
У названы дзень можна будзе выказаць меркаванне (у тым ліку ананімна) пра дастатковасць асартыменту прапанаваных гандлёвымі сеткамі вобласці тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў, іх даступнасці па цане, а таксама ўнесці прапановы па ўдасканаленні якасці і наменклатуры вытворчасці айчыннай прадукцыі для дзяцей.
Камітэт таксама цікавіць меркаванне прадстаўнікоў суб’ектаў прадпрымальніцтва, якія займаюцца вытворчасцю і рэалізацыяй тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў, аб існуючых праблемах у гэтай сферы і шляхах іх вырашэння. Да размовы на прапанаваную тэму запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.
Гарачая лінія будзе працаваць з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне: 8 (0222) 62-49-34.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/kgk-mogilevskoj-oblasti-provedet-gorjachuju-liniju-o-dostupnosti-detskih-tovarov-453875-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kdk-magilyouskay-voblasci
[3] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-liniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachyya-tavary
[5] https://zviazda.by/be/tags/asartyment