У Бешанковічах ручка тормазу веласіпеду засела ў назе хлопчыка. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе МНС.
«4 жніўня ў 11.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі дзіцяці, у назе ў якога затрымалася тармазная ручка веласіпеду», — распавялі ў прэс-службе.
Да месца паведамлення неадкладна было накіравана падраздзяленне МНС. «Ручной гідраўлічнай прыладай мы абрэзалі часткі канструкцыі ровара і пагрузілі дзіця ў машыну хуткай медыцынскай дапамогі, пасля гэтага яго даставілі ў шпіталь», — растлумачылі ратавальнікі.
Як высветлілася пазней, хлопчык 2008 года нараджэння разам з сябрам катаўся на веласіпедзе і ўпаў, пры гэтым ручка ручнога тормазу ровара затрымалася ў мяккіх тканінах нагі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/360620/
[2] https://zviazda.by/be/tags/beshankovichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/velasiped
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne