У Мінскім раёне падлетак атрымаў апёкі пры распальванні вогнішча. Пра гэта паведамілі [1] ў Мінскім абласным упраўленні МНС.
«4 жніўня выратавальнікам стала вядома пра атрыманне падлеткам апёкаў. Знаходзячыся з бацькамі ў гасцях у вёсцы Атоліна, хлопчык збіраў і падкідваў сухія галінкі і лісце ў вогнішча. У выніку ўспышкі сухога лісця дзіця атрымала апёкі. Падлетак з апёкамі 11% цела шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя», — распавялі ў МНС.
Ратавальнікі звяртаюць увагу, што пры развядзенні вогнішчаў неабходна быць вельмі асцярожнымі: не выкарыстоўвайце для распальвання гаручыя вадкасці, змяшчайце месца вогнішчы ў далечыні ад будынкаў і збудаванняў, пасля дагарання вуглёў абавязкова праліце вогнішча вадой, каб выключыць паўторнае загаранне. «Кантралюйце знаходжанне дзяцей, а таксама не дапускайце самастойнага выкарыстання імі адкрытага агню», — дадалі ў ведамстве.
Спасылкі
[1] https://minobl.mchs.gov.by/novosti/360616/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/apyoki
[4] https://zviazda.by/be/tags/vognishcha
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon