Як паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў мэтах кампенсацыі росту імпартуемых выдаткаў на ўвесь асартымент маргарынаў, а таксама затрат на вытворчасць і рэалізацыю малака і малочных прадуктаў Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь узгоднена павышэнне коштаў юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць вытворчасць, увоз або рэалізацыю названай прадукцыі на ўнутраны рынак, у памеры, якi не перавышае 4,9 працэнта (у залежнасці ад асартыменту і арганізацыі) па адносінах да цэн на 28 лютага 2021 года.
А вось каб забяспечыць даступнасць школьных тавараў для насельніцтва гандлёвым арганізацыям, вытворцам і пастаўшчыкам тавараў для дзяцей неабходна максімальна ўзважана падыходзіць да пытанняў цэнаўтварэння. Так Міністэрства вытворцам рэкамендуе пры фарміраванні цэн на школьныя тавары (адзенне і абутак дзелавога стылю, бялізну, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, ранцы, заплечнікі, партфелі, сумкі для вучняў, дзіцячыя сумкі, папяровыя тавары (сшыткі, альбомы, дзённікі і іншыя), вокладкі для сшыткаў, дзённікаў, падручнікаў, канцылярскія тавары выкарыстоўваць лімітавы максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які не павінен перавышаць фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, што склаўся за 2020 год па адпаведнай таварнай пазіцыі. А вось імпарцёрам, суб’ектам аптовага звяна і рознічнага гандлю рэкамендуюць рабіць гранічныя максімальныя надбаўкі не больш за 30 працэнтаў. МАРГ працягне вывучаць цэнавую сітуацыю па гэтых таварах і на працягу жніўня-верасня будзе праводзіць дадатковыя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/malochka
[2] https://zviazda.by/be/tags/margaryn
[3] https://zviazda.by/be/tags/marg
[4] https://zviazda.by/be/tags/asartyment
[5] https://zviazda.by/be/tags/rost-cen