Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб незаконным абароце псіхатропных рэчываў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі была атрымана інфармацыя аб магчымым дачыненні 25-гадовага замежнага грамадзяніна да збыта псіхатропных рэчываў. «У ліпені бягучага года мужчына быў затрыманы на здымнай кватэры ў Мінску. Пры асабістым вобшуку знойдзена і канфіскавана рэчыва белага колеру агульнай масай больш за 1 кг. Праведзеная экспертамі ГКСЭ хімічная экспертыза ўстанавіла, што рэчыва з’яўляецца асабліва небяспечным псіхатропам — пара-метылэфедронам. Акрамя гэтага пры аглядзе жылога памяшкання канфіскаваныя электронныя шалі, ізастужка і палімерныя пакеты», — распавялі ў ведамстве.
Паводле папярэдняй інфармацыі следства, абвінавачаны ажыццяўляў продаж забароненых рэчываў з дапамогай інтэрнет-рэсурсаў. Ад неўстаноўленых асоб ён атрымліваў псіхатропныя рэчывы, расфасоўваць іх на больш дробныя дозы і рабіў закладкі ў схованкі, размешчаныя на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці.
Замежніку прад’яўленае абвінавачванне па ч.3 арт.328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў у буйным памеры) КК. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Аператыўнае суправаджэнне справы ажыццяўляюць супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС сталіцы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-zaderzhan-inostrannyj-student-za-rasprostranenie-opasnogo-psihotropa-453921-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/psihatropy-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[5] https://zviazda.by/be/tags/zamezhny-student
[6] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki