У 16.12 па тэлефоне 101 ратавальнікам Рагачоўскага раёна паступіла паведамленне аб тым, што мужчына заблукаў разам са сваёй сям'ёй у лясным масіве паблізу вёски Сычман.
Ён разам з жонкай і пяццю дзецьмі адправіўся ў лес у ягады. Да месца выехалі работнікі МНС, РАУС і лясгаса. Неўзабаве ў лясным масіве работнікамі МНС сям'я была знойдзеная. Стан дарослых і дзяцей быў здавальняючы, у шпіталізацыі яны не мелі патрэбы, паведамляе МНС.
У гэты ж дзень у 22.40 ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў лясным масіве каля вёскі Буракова Верхнядзвінскага раёна згубілася жанчына. На яе пошукі было накіравана падраздзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Па дарозе да месца работнікі МНС трымалі сувязь з жанчынай па тэлефоне. Едучы па дарозе праз лес, яны падавалі сігнал гукавой прылады цыстэрны ў надзеі, што заблукалая пачуе яго і выйдзе. Праз некаторы час дарога перайшла ў зараснікі хмызнякоў, ехаць было немагчыма. Ратавальнікі выйшлі з машыны, працягваючы падаваць сігнал. Па тэлефоне жанчына казала, што чуе гукі. Літаральна адразу работнікі МНС яе ўбачылі. У медыцынскай дапамозе яна не мела патрэбы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/zablukalyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns