Практыка пракурорскага нагляду паказала, што заканадаўства аб сацыяльна небяспечным становішчы дзяцей неабходна ўдасканаліць, паведамляе [1] кіраванне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.
У наглядным ведамстве лічаць: перш за ўсё важна павысіць узровень абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія самавольна сышлі на доўгі тэрмін з хаты, здзейснілі парасуіцыдаў, а таксама тых дзяцей, у сем’ях якіх бацькі здзейснілі злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Пры гэтым адзначаецца, што на сёння ў прававых нормах не прадугледжана рэагаванне на некаторыя сацыяльныя рызыкі, якія кажуць аб няшчасці дзіцяці. З-за гэтага зніжана эфектыўнасць праваабарончага механізму.
Для выпраўлення сітуацыі Генеральная пракуратура падрыхтавала інфармацыю ў Савет Міністраў адносна карэкціроўкі яго пастановы ад 15 студзеня 2019 года № 22 «Аб прызнанні дзяцей знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы».
Зрэшты, па выніках праверкі пракуроры адзначылі станоўчую дынаміку асноўных паказчыкаў крымінагеннай абстаноўкі сярод непаўналетніх у 2020 годзе. Напрыклад, на 20,4% зменшылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, на 15,7% скарацілася колькасць непаўналетніх удзельнікаў злачынстваў. А ў 2020 годзе па ўсіх рэгіёнах рэспублікі на 44% знізілася колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў. Усяго па выніках праверкі пракуроры ўнеслі больш за 200 актаў нагляду, ініцыявалі прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці 129 чалавек, да адміністрацыйнай — 13.
Прэв’ю: Генпракуратура
Спасылкі
[1] http://prokuratura.gov.by/ru/media/novosti/o-nesovershennoletnikh-i-molodezhi/genprokuratura-na-zashchite-prav-i-zakonnykh-interesov-nesovershennoletnikh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-prakuratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[4] https://zviazda.by/be/tags/zakanadaustva