У Гродне падлетак з даху дома кінуў цагліну ў лабавое шкло аўтамабіля, паведамілі [1] ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Курчатава ў абласным цэнтры. 72-гадовы мужчына пачуў гук, нибы разбіваецца шкло. Выглянуў на вуліцу і ўбачыў, што хтосьці разбіў цэглай лабавое шкло яго Alfa Romeo. Мужчына звярнуўся ў міліцыю.
«На месца выязджала следча-аператыўная група. Праваахоўнікі разабраліся ў акалічнасцях здарэння. Аказалася, што ў той дзень на даху дома знаходзіўся 15-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Ён вырашыў кінуць уніз знойдзеную там цагліну», — распавялі ў міліцыі.
Сума шкоды склала Br200. Паводзінам маладога чалавека даецца прававая ацэнка.
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Спасылкі
[1] https://vk.com/uvdgrodno?w=wall-77655764_16683
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-grodzenskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil