Міні-кірмаш вакансій адбудзецца 10 жніўня ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Саіскальнікаў працоўных месцаў запрашаюць з 10.00 да 12.00 па адрасе вуліца Берасцянская, 20. Яны змогуць азнаёміцца з вакансіямі, якія прапануюць прадстаўнікі ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне» Мінскага раёна, ААТ «Будмаш», філіял Мінскага завода тэхналагічных металаканструкцый ААТ «Прамтэхмантаж», УП «Гандлёвы дом «Лагуна», ААТ «Прамсувязь» .
У пераліку вакансій, якія будуць заяўлены наймальнікамі, такія прафесіі, як прадавец-кансультант, грузчык, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, слесар механазборачных работ, кантралёр якасці, інжынер-канструктар, інжынер-хімік, інжынер-электронік і іншыя.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy
[2] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[3] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne