Прыблізна ў 7.20 у вёсцы Сідараўка Краснапольскага раёна з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва аўтамабіль Hyundai. У выніку ДТЗ былі траўмаваныя тры пасажыры аўто і кіроўца.
Паводле папярэдняй інфармацыі, за абаранкам легкавіка знаходзіўся 17-гадовы падлетак, які не мае пасведчання кіроўцы, паведамляе УУС Магілёўскага раёна.
Устаноўлена, што малады чалавек, узяў ключы ад машыны маці, пакуль тая спала, вырашыў пакатацца на аўто па вёсцы разам з сябрамі. Адсутнасць вадзіцельскага вопыту згуляла з ім злы жарт — у выніку пацярпелі людзі і пабіты аўтамабіль.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uus-magilyouskaga-ablvykankama-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/krasnapolski-rayon