Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ірыну Курачкіну з заваяваннем сярэбранай узнагароды Алімпійскіх гульняў.
«Ты ўпэўнена ішла да алімпійскага поспеху, вяртаючыся з медалямі з кожнага буйнога турніру. І на такійскім дыване прадэманстравала высокае тэхнічнае майстэрства, сябе ў руках, уменне трываць і выдатную фізічную падрыхтоўку. Дзякуй табе і тваім настаўнікам ад усіх балельшчыкаў за гэта серабро і пазітыўныя эмоцыі», — сказана ў віншаванні.
Таксама кіраўнік дзяржавы пажадаў Ірыне моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
У рамках праекту «Алімпійскі выбар» Ірына Курачкіна вырашыла падтрымаць Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву, вучаніцай якога яна з’яўляецца. У рамках праекта ў Магілёў адправяцца Br15 тыс.
«Алімпійскі выбар» — сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства спорту і турызму па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў нашай краіне.
Падчас акцыі кожны чэмпіён і прызёр Алімпійскіх гульняў з ліку зборнай каманды Беларусі можа выбраць спецыялізаваную вучэбна-спартыўную ўстанову, якой
Прэзідэнцкі спартыўны клуб акажа бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі і правядзення спаборніцтваў, а таксама ўдзелу ў іх. Сума фінансавай дапамогі будзе залежаць ад занятага спартсменам месца і складзе за першае месца — Br20 тыс., за другое — Br15 тыс. І за трэцяе — Br10 тыс.
Валерыя СЦЯЦКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kurachkina
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia