5 жніўня 2021 года па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі.
Пасля заканчэння цырымоніі адбылася сустрэча Уладзіміра Андрэйчанка з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахімам Раісі.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў Э. Раісі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта і перадаў ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь шчырыя віншаванні і самыя цёплыя пажаданні поспехаў у дзейнасці на прэзідэнцкай пасадзе.
У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі розныя аспекты далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і беларуска-іранскіх узаемаадносін у міжнародных арганізацыях.
Таксама Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў двухбаковую сустрэчу са Старшынёй Сходу Ісламскага Савета Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Багерам Галібафам.
Акрамя таго, таго адбылася кароткая размова з Старшынёй Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валодзіным Вячаславам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ebrahim-raisi
[4] https://zviazda.by/be/tags/islamskaya-respublika-iran
[5] https://zviazda.by/be/tags/inauguracyya