Надзея Вашкевіч — васьмідзесяцідвухгадовая жыхарка Жодзіна, у сваім паважным узросце застаецца заўзятай агародніцай і кулінарам. Яе аптымізму можна пазайздросціць! Кожны год на дачным участку пенсіянеркі багата родзяць традыцыйныя гародніна і садавіна, і без дапамогі іншых яна своечасова ўпраўляецца з новым ураджаем. Жыве з пазітыўнымі працоўным дэвізамі: летні дзень год корміць і запас бяды не чыніць. З маладосці Надзея Дзмітрыеўна прывыкла ўсё рабіць сваімі рукамі — ад пасадкі да ўборкі, ведае шмат рэцэптаў нарыхтовак, дзеліцца імі з суседзямі і сябрамі. І, вядома, частуе сваімі вітаміннымі вырабамі. Жыццё жодзінскага ветэрана працы (а Надзея Вашкевіч адзначана адпаведным медалём) прайшло ў адным з «белазаўскіх» дзіцячых садкоў, дзе яна была спачатку нянькай, потым — кухарам. Веды і ўменне ў кулінарыі ёй і дагэтуль ёсць куды прыкласці.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya