Міністэрства замежных спраў выступіла з заявай, дзе асудзіла прынятыя ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай 9 жніўня санкцыі супраць Беларусі.
Як сцвярджае МЗС, гэтыя краіны ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае пагарджанне міжнароднага права, уласных міжнародных і двухбаковых абавязацельстваў, агалілі сапраўдныя мэты сваёй палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
«Прыкрываючыся крывадушнымі лозунгамі абароны правоў чалавека і дэмакратыі, на справе нашы заходнія апаненты кіруюцца халодным геапалітычным разлікам. Іх дзеянні непасрэдна накіраваныя на падрыў суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, дабрабыту і працвітання беларускага народа», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
Паводле заявы, адзінае, чаго дамагаецца Захад, — змена ўлады ў Беларусі, і ў ход ідзе ўвесь арсенал метадаў «халоднай вайны» ў выглядзе нарошчвання знешняга палітычнага і інфармацыйнага ціску, увядзення авіяэмбарга, выкарыстання спорту ў палітычных мэтах, аж да фінансава-эканамічнага ўдушэння дзяржавы.
МЗС акцэнтуе ўвагу, што ўведзеныя аднабаковыя меры ў дачыненні да нашай краіны супярэчаць Статутам ААН і нормам міжнароднага права, іх абавязацельствам ў рамках АБСЕ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/zayava
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[7] https://zviazda.by/be/tags/kanada