Спатрэбіцца: кабачкі маладыя — 2-3 шт., кроп, пятрушка і часнок — на смак, лімонны сок — 3-4 ст. л., соль —
на смак.
Кабачкі рэжам на дзве часткі, потым на пласціны. Тонка рэзаць не трэба, хай будуць каля 0,7 см таўшчынёй. Абсмажваем з двух бакоў.
Здрабняем зяленіва, часнок і змешваем з лімонным сокам і соллю.
У ёмістасць укладваем абсмажаныя лустачкі кабачкоў, перакладваем кожны пласт зяленівам з сокам лімона. Накрываем ёмістасць і адпраўляем у халадзільнік на гадзіну.
Закуска атрымліваецца свежая, духмяная. Калі не любіце шмат алею ў кабачках, то можна іх запячы ў духоўцы, проста спырснуўшы кожную лустачку нерафінаваным алеем — ён надае марынаванай гародніне выдатны смак.
Такім жа чынам можна прыгатаваць і баклажаны ці салодкі перац.
Спатрэбіцца: памідор сярэдніх памераў — 1 штука, белыя сухарыкі — 100 г, плаўлены сырок — 1 штука, любое зяленіва па вашым выбары — некалькі галінак, часнок — зубок, маянэз.
Памідор нарэзаць невялікімі кавалачкамі. Сырок надзерці на буйной тарцы. Зяленіва нарэзаць дробна. Здрабніць часнок. Усё злучыць разам, дадаць сухары і перамяшаць. Заправіць маянэзам. Упрыгожыць па жаданні.
Спатрэбіцца: мука — 1 шклянка, цукар — 1 шклянка, какава — 0,5 шклянкі, малако — 1 шклянка, яйкі — 2 шт., алей — 50 мл, разрыхляльнік — 1 пакуначак (10 г), ванілін.
Сродак, які каштуе капейкі, але пры гэтым ім можна мыць галаву (лепш, чым дарагімі шампунямі), посуд, дадаваць у ежу, мыць рэчы і лячыць цэлы шэраг хвароб.
Мяккія бабы
Каб фасоля, гарох, сачавіца і любыя іншыя бабовыя сталі мяккія і разварыстыя, пастаўце іх папярэдне замочваць у вадзе з каліўцам харчовай соды.
Сродак для пасудамыечнай машыны
У пасудамыечнай машыне часта «заводзіцца» непрыемны пах. Пазбавіцца ад яго проста — проста ў кантэйнер машыны засыпце кубак соды і запусціце яе ў звычайным цыкле. Калі з першага разу пах прыбраць не атрымалася, кладзіце па чайнай лыжцы кожны раз, калі мыеце посуд.
Дно, якое прыгарэла
Адскрабаць прыгарэлую ежу з дна рондаля або патэльні неверагодна цяжка. Паспрабуйце адскрэбці столькі рэшткаў, колькі зможаце, а потым насыпце 0,5 шклянкі соды, заліце вадой і пракіпяціце. Пры неабходнасці паўтарыце працэдуру двойчы.
Салодкія памідоры
Калі пасыпаць зямлю вакол памідорных кустоў содай — яны вырастуць нашмат саладзейшыя.
Чыстая мікрахвалеўка
Пастаўце ў мікрахвалеўку шклянку вады з 1 сталовай лыжкай соды і ўключыце на максімальны рэжым на 3-5 хвілін. Пасля гэтага любы бруд са сценак можна будзе проста змыць мяккай анучкай.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya