9 верасня 2021 ў Мінску ў памяшканні Выканкама СНД пройдзе міжнародная канферэнцыя з нагоды 30-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Таджыкістан і 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных зносін паміж Рэспублікай Таджыкістан і Рэспублікай Беларусь.
— Гэта традыцыйнае наша мерапрыемства, — гаворыць дарадца Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Беларусі Салім ХАТЛАНІ, — на якім мы звычайна падсумоўваем характар беларуска-таджыкскіх сувязяў, вядзём размову пра міжнародныя прыярытэты ў палітыцы нашай краіны. Апошнія гады паказваюць, што досыць стабільна складваюцца нашы эканамічныя адносіны. У гэтым мы бачым вялікую заслугу кіраўнікоў беларускай і таджыкскай дзяржаў. Бачым, што кожная з іх сустрэч, кожная з перамоў нашых урадаў прыносяць свой плён. Выдатна, што складваюцца і добрыя гуманітарныя, культурныя адносіны. Мы ўважліва ўглядаемся ў вопыт беларускай сістэмы адукацыі. Рады, што актыўна сябруюць паміж сабою пісьменніцкія арганізацыі Беларусі і Таджыкістана. У апошнія гады ў Душанбэ ў перакладзе на таджыкскую мову пабачылі свет кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў Алеся Бадака, Георгія Марчука, Міколы Мятліцкага, Юрыя Сапажкова і іншых літаратараў. Шмат для развіцця беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў зроблена: у Таджыкістане — публіцыстам, гістарычным празаікам, драматургам Ато Хамдамам, у Беларусі — перакладчыкам, публіцыстам Ірынай Качатковай. А зараз у хуткім часе ў Душанбэ пабачыць анталогія беларускай дзіцячай літаратуры. Спадзяюся, што канферэнцыя, агучаныя на ёй даклады, паведамленні паспрыяюць новым ініцыятывам па развіццю і пашырэнню беларуска-таджыкскіх сувязяў. І не апошнюю ролю ў гэтым будзе адыгрываць народная дыпламатыя.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/salim-hatlani
[5] https://zviazda.by/be/tags/dushanbe-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/ales-badak-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/georgiy-marchuk
[8] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-sapazhkou
[9] https://zviazda.by/be/tags/respublika-tadzhykistan