На падворку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за дзень прыбралі 45 т кавуноў і дынь, паведамляе [2] БелТА.
Пакуль Прэзідэнт быў заняты афганскай тэмай — удзельнічаў у пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ — на яго падворку сабралі ўраджай.
Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы сёння заняліся ўборкай бахчавых. Толькі за сённяшні дзень сабрана каля 45 т кавуноў і дынь, і гэта яшчэ не ўсё, збор ураджаю працягнецца.
Высаджвалі ў гэтым годзе пяць гатункаў кавуноў: Топ Ган, Раманза, Мірсіні, Бедуін і Беларускі ранні.
Традыцыйна, паводле распараджэння Прэзідэнта, увесь ураджай пойдзе на пачастунак — у дзіцячыя дамы і пажылым людзям.
Фота: Telegram-канал «Пул Першага»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/president/view/top-gan-beduin-belorusskij-rannij-na-podvorje-lukashenko-za-den-ubrali-45-t-arbuzov-i-dyn-456527-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/top-gan
[4] https://zviazda.by/be/tags/beduin
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-ranni
[6] https://zviazda.by/be/tags/kavuny-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/dyni
[8] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[9] https://zviazda.by/be/tags/uborka-bahchavyh
[10] https://zviazda.by/be/tags/zbor-uradzhayu