Мінск прыняў заключны ў гэтым годзе этап спартыўна-масавага мерапрыемства «Вытокі. Крок да Алімпу». У спартыўным сэрцы сталіцы на пляцоўцы каля Дварца спорту, кожны змог праверыць свае сілы, пазнаёміцца з чэмпіёнамі, адкрыць для сябе нешта новае. Магчымасцяў для гэтага было дастаткова, 50 спартыўных пляцовак, выстаўкі народных умельцаў, прэзентацыя брэндаў. Святу не перашкодзіла нават дрэннае надвор’е.
«Мы рады, што і ў Мінску праходзіць такая значная падзея. Галоўнае, што гэта папулярызацыя ўсіх відаў спорту. А Мінск — спартыўны горад. І калі выдатныя спартсмены даюць тут майстар-класы, гэта важна. У мінчан падзея выклікала вялікую цікавасць, а ў спорту з’явілася больш сяброў», — адзначыў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў.
На свяце працавалі і карэспандэнты «Звязды». У аб’ектыве — самыя яркія моманты фестывалю. А падрабязнасці свята — у бліжэйшым нумары газеты.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Аліны МАЗАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/author/alina-mazavec
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/vytoki-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/sport
[7] https://zviazda.by/be/tags/vytoki-krok-da-alimpu