Актываваны вугаль вядомы сваімі адсарбіруючымі ўласцівасцямі — ён здольны паглынаць таксіны. У сувязі з гэтым ён выкарыстоўваўся паўсюдна: пры алкагольных атручэннях, метэарызме, для ачышчэння скуры. Аднак не варта забываць, што актываваны вугаль — перш за ўсё лекі, а прыём яго ў вялікіх колькасцях можа нанесці шкоду арганізму. Расійскае Міністэрства аховы здароўя нядаўна ўвогуле выкрасліла яго са спіса жыццёва важных прэпаратаў. Дык ці патрэбен ён у нашых аптэчках? Або разрэкламаваныя ўласцівасці такіх таблетак і дабавак — гэта толькі чорны піяр?
Многія лічаць, што актываваны вугаль можа справіцца з любой праблемай: ад млоснасці да алергіі. Але такі імідж, тлумачаць эксперты, замацаваўся з-за дэфіцыту лекаў у савецкіх аптэках.
Найперш вывядзенне таксінаў — гэта наймагутнейшы маркетынгавы трыгер, і пра тое, як дзейнічаюць сарбенты, не ўсе ведаюць, наракаюць гастраэнтэралогіі. Сарбент праходзіць праз арганізм, адначасова збіраючы ўсё, што можа да яго прыліпнуць. У выпадку рэальнага атручэння ён дапаможа толькі на працягу першай гадзіны і зусім не дапаможа пры алкагольнай інтаксікацыі. Калі алкаголь і прадукты яго распаду трапілі ў печань, а адтуль у мозг, з-за чаго мы і адчуваем усе непрыемныя наступствы, няма сэнсу чысціць кішэчнік — алкаголь адтуль сышоў. І ўжываць актываваны вугаль, прынамсі, бессэнсоўна.
Да таго ж вугаль зацягвае ў свае поры яшчэ і карысныя бактэрыі з ферментамі, вітамінамі і мікраэлементамі. Напрыклад, ён можа прыбраць вітамін А з морквы, кальцый са з'едзенага на сняданак тварагу або вітамін C.
Трэба таксама памятаць, што сарбент нельга прымаць адначасова з іншымі лекавымі рэчывамі. Паміж прыёмам сарбентаў і лекаў павінен прайсці нейкі істотны прамежак часу: гадзіна-дзве ці нават больш.
У Каралеўскім каледжы Лондана высветлілі, што лішкі актываванага вугалю, які некаторыя бескантрольна ўжываюць для нібыта ачышчэння скуры і ўсяго арганізма, успрымаюцца апошнім як канцэрагены і пасля могуць справакаваць анкалагічнае захворванне. Адна з рызык прыёму актываванага вугалю заключаецца ў тым, што ён уплывае на дзеянне жыццёва важных лекаў і на засвойванне пажыўных рэчываў. Часты прыём вугалю можа справакаваць узнікненне млоснасць, запоры, язву, а гэта ў выніку можа прывесці да анкалогіі органаў страўнікава-кішачнага тракту.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/aktyvavany-vugal
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka