Рэзкі джэм
Спатрэбіцца: зялёныя памідоры — 1,5 кг, цукар — 2 шклянкі, сок аднаго лімона, 1 палачка карыцы, 0,5 ч. л. духмянага перцу, кавалачак свежага імбіру.
Памідоры разрэжце і выдаліце насенне. Нарэжце мякаць кубікамі. Імбір надзярыце на тарцы, змяшайце з памідорамі, дадайце цукар і сок лімона, размяшайце і пакіньце сумесь на ноч. На наступны дзень выліце масу ў рондаль, пакладзіце палачку карыцы і 0,5 ч. л. духмянага перцу. Давядзіце да кіпення і варыце на слабым агні на працягу 10 хвілін і зноў пакіньце на ноч. На наступны дзень давядзіце сумесь да кіпення яшчэ раз, пракіпяціце 15 хвілін, разліце па стэрылізаваных слоіках і закруціце.
Зялёны кетчуп
Спатрэбіцца: зялёныя памідоры — 3 кг, цыбуля рэпчатая — 1,5 кг, молаты чорны перац — 2 ч. л., сухая гарчыца — 1 ст. л., сушаныя травы (арегана, базілік, чабор) — 2 ч. л., яблычны воцат — 1 шклянка, цукар — 0,5-1 шклянка.
Памідоры і цыбулю нарэжце кубікамі, пакладзіце ў вялікі рондаль, дадайце перац і гарчыцу. Травы загарніце ў мяшочак з марлі і пакладзіце яго ў таматную сумесь. Выліце сюды ж воцат. Варыце кетчуп на працягу 4-6 гадзін на вельмі павольным агні, перыядычна памешваючы.
Прыбярыце мяшочак з травой, здрабніце масу блендарам, працадзіце праз сіта і выліце ў рондаль. Давядзіце кетчуп да кіпення, дадайце 0,5 шклянкі цукру, размяшайце да растварэння. Пакаштуйце кетчуп чыстай лыжкай — калі несалодка, дадайце яшчэ цукру. Калі слодыч дастатковая, разліце кетчуп па стэрыльных слоіках і закруціце. Такі кетчуп можна захоўваць у склепе да года.
Варэнне
Спатрэбіцца: зялёныя памідоры — 1 кг, цукар — 2 шклянкі, лімонны сок — 0,5 шклянкі, соль — 1 ч. л., ванілін — 1 ч. л., свежая лімонная цэдра.
Памідоры нарэжце і змясціце ў рондаль. Дадайце соль, цукар і лімонны сок. На сярэднім агні давядзіце сумесь да кіпення, памешваючы. Затым паменшыце агонь і варыце 35-40 хвілін, рэгулярна памешваючы, каб варэнне не прыгарэла. За 5 хвілін да заканчэння варкі дадайце ванілін і лімонную цэдру, добра размяшайце. Працадзіце варэнне праз сіта, выдаліце насенне і цэдру. Слоік з варэннем захоўвайце ў халадзільніку.
Смажаныя зялёныя памідоры
Спатрэбіцца: вялікія зялёныя памідоры — 3 шт., мука — 0,5 шклянкі, яйка — 2 шт., паніровачныя сухары — 1 шклянка, сушаныя травы — 0,5 ч. л., молаты чырвоны перац — 1/4 ч. л., алей, соль і чорны перац.
Памідоры нарэжце лустачкамі і з абодвух бакоў злёгку пасыпце соллю і перцам. Пакіньце на 20 хвілін, а затым зліце сок, які ўтварыўся. У адну міску насыпце муку, у другой узбіце яйкі, у трэцяй місцы змяшайце сухары, травы і чырвоны перац. Кожную лустачку памідора абмакніце спачатку ў муку, затым у яйкі і ў паніровачныя сухары. Абсмажце ў разагрэтым алеі з двух бакоў да залацістага колеру, выкладзіце на папяровы рушнік, трохі астудзіце і падавайце з любімым соусам.
Часта хочацца паставіць на лецішчы натуральную драўляную садовую мэблю, але ўсё, як той казаў, не купіш, ды штосьці можна і сваімі рукамі зрабіць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya