Калі вы хочаце гэта даведацца, абавязкова прыдзіце на вечарыну Агаты-Галіны Урублеўскай-Майсейчык [3], якая адбудзецца 9 верасня а 19-й гадзіне ў зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі. Аўтар шчыра запрашае ўсіх аматараў прыгожых мастацтваў на вечарыну «Пад якім сузор’ем Мінск?» [4], прысвечаную Мінску, яго слову, гісторыі, легендзе, метафізіцы — адным словам ягонай паэзіі, як прызначэнню і спосабу жыцця.
...Калі другія гарады маюць пляскатую гарызантальную планіроўку, то Мінск — нагорную, вертыкальную. Тут прастор відочна дапаўняецца часам і чассем. Як чара ўгары ў небе і чара на зямлі. Такі вось пясочны гадзіннік. Зверху зорны пясок і пыл безлічы зорак. Знізу — зямелька й рачны пясочак й дарожны пыл курыць. І тыя ж самыя меткі — планеты і арбіты ўверсе, і горы і прастор, які яны акрэсліваюць — унізе.
Крыло абсягу ўстае як ветразь і імчыць горад па Свіслачы ў вісячыя сады зораў, вяслуе ад галактыкі да галактыкі, як ад вострава да вострава на Свіслачы.
Мінск — пасланне адусюль, з гэтых cцесаных гораў, з разбураных храмаў, знесеных могілак і неўтаймаванага парыву расшыфраваць голас вышынь...
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/gistoryya
[3] https://www.youtube.com/channel/UC7yIAm8qAulYeyrHfDed9Mw
[4] https://philharmonic.by/ru/concert/vecher-poezii-pad-yakim-suzorem-minsk-agata-galina-vrublevskaya-moyseychik
[5] https://zviazda.by/be/tags/agata-galina-vrubleuskaya-mayseychyk
[6] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhfilarmoniya
[7] https://zviazda.by/be/tags/vecharyna