АВЕН. Калі на пачатку тыдня ў вас не будзе штосьці атрымлівацца, не адчайвайцеся і не настойвайце на сваім, займіцеся іншай справай, і праблема паступова вырашыцца сама сабой. Не ўвільвайце ад працы, але ў той жа час і не бярыце на сябе занадта шмат абавязацельстваў. Калі будзеце ўважліва слухаць і чуць навакольных, то зможаце дасягнуць згоды і паразумення нават з самымі нязгодлівымі. У выхадныя аддайце больш часу і ўвагі дзецям.
ЦЯЛЕЦ. Панядзелак і аўторак пройдуць пад знакам узаемаразумення з начальствам. У пачатку тыдня непажадана адхіляцца ад вызначаных мэт, якімі б вялікімі ні былі спакусы. Можа з'явіцца жаданне быць наперадзе ўсіх, і ў вас для гэтага шмат шанцаў. У асабістым жыцці пажадана праявіць такт і цярпенне: блізкія і сябры гэта ацэняць. Серада, хутчэй за ўсё, стане днём доўгачаканага ўздыму працаздольнасці, дзень добры і ўдалы для пачатку любой справы. Чацвер і пятніца будуць поўныя мітусні, намечаныя сустрэчы могуць сарвацца.
БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць вельмі спрыяльны тыдзень для дасягнення важных прафесійных мэт і перамен да лепшага ў асабістым жыцці. Проста не сумнявайцеся, што ўсё магчыма. І вы гэта атрымаеце! Паспрабуйце прытрымлівацца залатой сярэдзіны, не ўпадаць у крайнасці. Вы дасягнеце значна большага, калі ў гэтыя дні будзеце менш гаварыць і больш уважліва слухаць навакольных.
РАК. На гэтым тыдні пажадана сувымяраць свае жаданні з магчымасцямі і не абяцаць таго, чаго вы не зможаце зрабіць. Гэтыя дні прынясуць шмат праблем і непаразуменняў тым, хто не схільны думаць пра наступствы сваіх дзеянняў. Паспрабуйце засяродзіцца на самым галоўным, менш часу марнаваць на балбатню. Надыходзіць новы віток вашага духоўнага развіцця, таму варта пабыць сам-насам з сабой.
ЛЕЎ. На гэтым тыдні не спяшайцеся з вырашэннем усіх назапашаных спраў і ажыццяўленнем планаў, паспрабуйце разбіць аб'ём працы на этапы. У вас будзе віртуозна атрымлівацца падтрымліваць дыялог з партнёрамі па бізнесе, а вось у асабістым жыцці не выключаны расчараванні. У аўторак як мага менш крытыкуйце начальства, асабліва за вочы. Нядзеля абяцае гасцей з іншага горада.
ДЗЕВА. У пачатку тыдня павінна наладзіцца паразуменне з навакольнымі, у жыцці з'явіцца больш камфорту і парадку. У панядзелак ваша пачуццё гумару будзе прыцягваць людзей, што адкрые перад вамі цікавыя перспектывы. У сераду вы здольныя набраць добры працоўны тэмп, паспрабуйце захаваць яго да канца тыдня. У выхадныя не варта збіраць дома або на дачы шмат гасцей, бо гэта не прынясе нічога, акрамя клопатаў.
ШАЛІ. На гэтым тыдні паспрабуйце быць адначасова ветлівымі і настойлівымі, менавіта такая схема паводзін будзе ключом да поспеху. У аўторак не варта перабольшваць, апісваючы камусьці свае магчымасці — лепш нават некалькі прынізіць патрабаванні да сябе, тады зможаце пазбегнуць расчараванняў. У сераду давядзецца пераадольваць раптоўныя перашкоды. Затое ў чацвер практычна ўсе справы будуць атрымлівацца з лёгкасцю.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца шанц для кар'ернага росту, зможаце перайсці на больш перспектыўную і высокааплатную працу. У чацвер чакаецца сустрэча з людзьмі, вельмі важнымі для вас у прафесійным плане, атрымаеце вельмі выгадную прапанову. У асабістым жыцці — прыемныя перамены.
СТРАЛЕЦ. Спрыяльны тыдзень для пераходу да новага віду дзейнасці, змен у кар'еры. У пачатку тыдня вы здольныя пабудаваць найскладанейшую камбінацыю дзеля дасягнення мэты, якая ніяк не жадае паддавацца. Зацятасці павінна хапіць, але вынік можа злёгку расчараваць. У аўторак не ўвязвайцеся ў спрэчкі. У пятніцу ж, наадварот, зможаце пераканаць каго заўгодна ў чым заўгодна. У нядзелю арганізуйце пікнік на прыродзе.
КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзьце цвёрдыя і паслядоўныя, спадзявайцеся толькі на свае сілы. Аўторак можа стаць эмацыянальна напружаным днём. Добра было б абмежавацца роляй назіральніка. У сярэдзіне тыдня ў справах сардэчных могуць азначыцца яркія перспектывы. Сіл і энергіі таксама дадасца. Варта задумацца пра сваё стаўленне да людзей, верагодна, вы схільныя патрабаваць залішне шмат. Той, хто зусім нядаўна здаваўся ледзь не ідэалам, можа выявіць далёка не лепшы бок характару.
ВАДАЛІЎ. У першай палове тыдня падзеі будуць працякаць плаўна і спакойна, як на рабоце, так і дома. Калі і здарыцца невялікая сварка, то яна абавязкова заціхне сама. Затое бліжэй да выхадных зноў выявіцца даўняя праблема. Не рэкамендуецца ісці на рызыку, можна шмат што страціць. У пятніцу можна разлічваць на дапамогу сяброў. У выхадныя паспрабуйце засцерагчы сябе ад непатрэбных кантактаў і пустой балбатні.
РЫБЫ. Тыдзень падзеліцца на дзве практычна супрацьлеглыя паловы: яго пачатак добра падыдзе для завяршэння пачатага раней, канец ж прынясе ўдачу ў новых пачынаннях. Панядзелак можа аказацца адным з самых удалых дзён тыдня. У сераду дзелавыя сустрэчы не дадуць жаданых вынікаў — лепш перанесці іх на іншы дзень. У другой палове тыдня не ладзьце спатканні: вас будзе раздражняць як новы знаёмы, так і даўні партнёр.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/ushodni-garaskop-na-nastupny-tydzen