Абмяркоўваць і аналізаваць важныя гістарычныя падзеі найлепш там, дзе яны адбываліся. Таму перад датай 17 верасня, якая з гэтага года — не толькі дзень, калі распачалося аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР, але і дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства, я накіравалася ў Гродна. У канферэнц-зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падчас круглага стала, дзе прысутнічалі выкладчыкі і студэнты, мы абмяркоўвалі тэму, якая на старонках «Звязды» на сёння адна з самых актуальных, — што такое дата 17 верасня ў гісторыі нашага народа і нашай дзяржавы, чаму яе варта адзначаць на самым высокім узроўні, што трэба зрабіць, каб гэты дзень стаў сапраўдным святам — не толькі ў календары, але і ў свядомасці людзей.
Выбар месца правядзення гэтай зацікаўленай размовы сябе апраўдаў. Гутарка атрымалася надзвычай цікавая і змястоўная. Не толькі таму, што прымалі ў ёй удзел спецыялісты, дасведчаныя ў гэтай тэматыцы, якую могуць вывучаць непасрэдна на месцы падзей. Для большасці ўдзельнікаў круглага стала падзеі верасня 1939 года — гэта яшчэ і старонка сямейнай гісторыі…
Чытайце вынікі гэтай размовы ў бліжэйшых нумарах «Звязды» і ўжо вельмі хутка на нашым сайце.
Алена ЛЯЎКОВІЧ
Фота Мікіты ШАСТАКОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-lyaukovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/17-verasnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-narodnaga-adzinstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne