Кампанія Xiaomi рыхтуецца прадставіць новы для сябе клас носім электронікі — разумныя акуляры. Пра гэта паведамляе Gizmochina, перадаюць [1] РИА Новости.
Кітайскі тэхналагічны гігант анансаваў на 15 верасня вялікую восеньскую прэзентацыю, на якой пакажа новыя прылады. Сярод іншага, называецца нейкая прылада, праз якую можна «ўбачыць будучыню».
Інсайдэр Digital Chart Station пацвярджае, што гаворка вядзецца пра разумныя акуляры, якія створаны ў супрацоўніцтве з Dior. Функцыянал прылады не раскрываецца.
Раней Facebook і Ray-Ban абвясцілі аб выхадзе разумных акуляраў Ray-Ban Stories, здольных рабіць фатаграфіі і запісваць 30-секундныя ролікі дзякуючы двум убудаваным камерам.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20210913/xiaomi-1749903432.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/xiaomi
[3] https://zviazda.by/be/tags/akulyary
[4] https://zviazda.by/be/tags/facebook
[5] https://zviazda.by/be/tags/ray-ban
[6] https://zviazda.by/be/tags/dior
[7] https://zviazda.by/be/tags/prylada
[8] https://zviazda.by/be/tags/elektronika