Другакурсніцы юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Казлоўская і Кацярына Лукашэня перамаглі ў конкурсе «Мадэльнае заканадаўства Саюзнай дзяржавы XXI». Іх навуковыя работы «Аб асновах заканадаўства ў галіне цэнаўтварэння Саюзнай дзяржавы» і «Аб асновах заканадаўства аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека ў рамках Саюзнай дзяржавы» былі адзначаны дыпломамі і памятнымі прызамі сярод прадстаўленых 25 праектаў студэнтаў з Беларусі і Расіі.
Таксама ў лік прызёраў увайшоў калектыў студэнтаў Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта з работай «Мадэльныя законы Саюзнай дзяржавы аб маладзёжнай палітыцы».
Падчас конкурсу яго ўдзельнікі распрацоўвалі праекты мадэльнага закона па розных аспектах грамадскага жыцця: ад трансплантацыі да грамадскага экалагічнага кантролю і кіберсквоцінгу. Ацэньваліся актуальнасць пастаўленай задачы, арыгінальнасць і абгрунтаванасць метадаў, навізна атрыманых вынікаў, узровень юрыдычнай тэхнікі законапраекта і іншыя аспекты.
Абарона праектаў прайшла ў анлайн-фармаце перад конкурснай камісіяй, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Маладзёжнай палаты, дэпутаты Парламенцкага сходу саюзных краін і парламентаў Беларусі і Расіі.
Конкурс быў ініцыяваны Маладзёжнай палатай пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Яго мэта — садзейнічанне развіццю прававой культуры ў маладзёжным асяроддзі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/madelnae-zakanadaustva-sayuznay-dzyarzhavy-xxi
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-kazlouskaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-lukashenya
[5] https://zviazda.by/be/tags/peramozhcy
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[7] https://zviazda.by/be/tags/kultura