У двух раёнах Віцебскай вобласці перапахаваюць астанкі воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння цырымонія пройдзе ў аграгарадку Заронава Віцебскага раёна. Заўтра, 16 верасня, адбудзецца перапахаванне парэшткаў пяці воінаў Чырвонай Арміі ў аграрагарадку Буда Дубровенскага раёна, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
У жніўні каля вёскі Новае Сяло Дубровенскага раёна вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна выявілі косткі пяці воінаў і медаль «За адвагу». Высветлілася, што медалём ад 3 лістапада 1943 года быў узнагароджаны радавы, камандзір аддзялення роты супрацьтанкавых стрэльбаў Міхаіл Мікітавіч Шкуратаў. Ён нарадзіўся ў 1924 годзе ў сяле Чарамічкі Топкінскага раёна Кемераўскай вобласці (Расія). На фронт Міхаіла Шкуратава заклікалі 1 снежня 1942 года. За 10 месяцаў службы ў свае 19 гадоў ён быў двойчы ўзнагароджаны медалём «За адвагу». Загінуў у кастрычніку 1943 года каля вёскі Новае Сяло.
У Віцебскай вобласці пошукавыя работы праводзяцца пастаянна, асабліва ва ўсходніх раёнах. Тут ішлі кровапралітныя баі ў канцы 1943 года і асабліва ў 1944-м, калі пачалася наступальная аперацыя па вызваленні Беларусі «Баграціён». У рэгіёне больш за 1,5 тыс. пахаванняў, у якіх спачываюць звыш 400 тыс. савецкіх салдат.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-vitebskom-i-dubrovenskom-rajonah-perezahoronjat-ostanki-krasnoarmejtsev-459833-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/astanki
[3] https://zviazda.by/be/tags/perapahavanne-astankau
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/vicebski-rayon
[7] https://zviazda.by/be/tags/dubrovenski-rayon