Попелавы выкід на вышыню да 2 км зафіксавалі на вулкане Карымскі на Камчатцы. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС, спасылаючыся на сайт Камчацкай групы рэагавання на вулканічныя вывяржэнні.
«15 верасня з вулкана Карымскага зафіксавалі пеплавы выкід. Вышыня пеплавага слупа склала да 2 тыс. м пры вышыні самога вулкана 1469 м», — гаворыцца ў паведамленні.
Вулкан Карымскі — адзін з самых актыўных на Камчатцы. Размешчаны ў 115 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Падножжа вулкана Карымскага не з’яўляецца турыстычным маршрутам.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/12385653
[2] https://zviazda.by/be/tags/vulkan
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamchatka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vykid
[5] https://zviazda.by/be/tags/popel
[6] https://zviazda.by/be/tags/karymski
[7] https://zviazda.by/be/tags/padnozhzha