У Брэсцкай вобласці абодва кампанента вакцыны ад каронавіруса атрымалі 13,6% жыхароў рэгіёну, паведаміла [1] БелТА загадчыца аддзела эпідэміялогіі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Марына Шыловіч.
«Першым кампанентам прышчапіліся амаль 214,4 тыс. чалавек (16% насельніцтва вобласці), а поўны курс вакцынацыі прайшлі больш 181,7 тыс. У наяўнасці ёсць расійскі „Спадарожнік V“. Таксама 10 верасня мы атрымалі вакцыну кітайскай вытворчасці Vero Cell. На вобласць прыйшло 147 тыс. доз, гэта значыць для 73,5 тыс. чалавек. Вакцына размеркавана прапарцыянальна паміж раёнамі ў залежнасці ад колькасці жыхароў», - адзначыла Марына Шыловіч.
Прышчэпку супраць каронавіруса можна зрабіць не толькі ў паліклініцы. Напрыклад, у Брэсце пункты вакцынацыі абсталявалі ў гандлёвых цэнтрах «Карона» (вул. Московкая, 273В) і «Варшаўскі», рынках «Цэнтральны» і «Лагуна». Ёсць ён і ў ГЦ «Карона» у Баранавічах. У Пінску перасоўныя пункты вакцынацыі можна наведаць у гіпермаркетах «Еўраопт» (вул. Партызанская, 42) і «Білд» (вул. Брэсцкая, 140А), універсамах «Алмі» (вул. Цэнтральная, 23) і «Евроспар» (вул. Шапашнікаў , 9), а таксама на рынку Пінскага райпо. Жадаючым атрымаць прышчэпку трэба мець пры сабе пашпарт.
Паралельна вобласць рыхтуецца да прышчэпачнай кампаніі супраць грыпу. Першая партыя вакцыны ўжо набыта, зараз яна праходзіць лабараторны кантроль якасці. «Напэўна, з наступнага тыдня пачнем вакцынаваць і ад грыпу. Асаблівасць гэтага года ў тым, што адначасова праходзяць дзве прывівачныя кампаніі. Чалавек пры яго згодзе можа атрымаць прышчэпку ад грыпу разам з першай дозай вакцыны ад каронавіруса. У іншым выпадку трэба выканаць інтэрвал паміж вакцынацыяй (зрабіць прышчэпку ад грыпу толькі праз два тыдні пасля поўнага курса ад каронавіруса)», - патлумачыла Марына Шыловіч.
У Брэсцкай вобласці прышчапіць супраць грыпу плануецца 40% жыхароў рэгіёну. Бясплатна можна атрымаць расійскую вакцыну «Грыпол Плюс», платна — французскую «Ваксігрып Тэтра» (чатырохкампанентная).
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pochti-kazhdyj-sedmoj-zhitel-brestskoj-oblasti-polnostjju-vaktsinirovan-ot-koronavirusa-459834-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya-ad-grypu
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna-ad-karonavirusa