У Баранавічах бухгалтара падазраюць у крадзяжы буйной сумы грошай. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале Следчага камітэта, паведамляе [1] БелТА.
У Баранавічах 62-гадовы прадпрымальнік і па сумяшчальніцтве дырэктар аднаго з прадпрыемстваў горада пазбавіўся больш за Br52 тыс. Следства высветліла, што па яго просьбе 41-гадовая бухгалтар праводзіла аперацыі па руху грошай па банкаўскім рахунку ІП. Выкарыстоўваючы сістэмы электронных плацяжоў, жанчына выкрала буйную суму.
Баранавіцкі МОСК у дачыненні да бухгалтара распачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 212 (крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) КК. З падазраванай праводзяцца следчыя дзеянні.
У Брэсцкай вобласці з пачатку гэтага тыдня распачалі 11 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі. Агульная сума шкоды склала амаль Br70 тыс.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-baranovichah-buhgaltera-podozrevajut-v-hischenii-bolee-br52-tys-459847-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/buhgaltar
[5] https://zviazda.by/be/tags/mosk
[6] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[7] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava