Два чалавекі загінулі пры пажары прыватнага жылога дома ў Быхаўскім раёне, паведамілі [1] ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб пажары ў в. Першае Мая паступіла 14 верасня ў 21.52. Да моманту прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку ўжо было гарэнне адкрытым полымем дома і двух гаспадарчых пабудоў, дах і перакрыцце абрынуліся. Са слоў суседзяў, унутры маглі знаходзіцца людзі. Гаспадыня 1937 года нараджэння пражывала з двума сынамі. На момант пажару жанчына адсутнічала.
Работнікамі МНС у пакоі пад заваламі былі выяўленыя абгарэлыя трупы сыноў гаспадыні 1960 і 1970 гадоў нараджэння. Мужчыны нідзе не працавалі.
Праверку па факце пажару і гібелі праводзіць Быхаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/364879/
[2] https://zviazda.by/be/tags/byhauski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar-z-zaginulymi
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns