Школьнік вырашыў пералезці праз металічную агароджу стадыёна школы і павіс на прабітай руцэ. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Мінскае гарадское упраўленне МНС.
14 верасня ў 18.37 выратавальнікам ад мінчаніна паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі дзіцяці каля агароджы стадыёна школы па вул. Каржанеўскага. На месца выехаў аўтамабіль хуткага рэагавання пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 29.
«Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што хлопчык 2008 года нараджэння, вяртаючыся дадому, вырашыў пералезці праз агароджу стадыёна школы, у выніку чаго праткнуў правую руку металічнай арматурай і павіс», — распавялі ў МНС.
Ратавальнікі прынялі рашэнне абрэзаць прут ніжэй месца ранення і вызвалілі руку. Пасля агляду медыкамі школьнік быў шпіталізаваны з меркаваным дыягназам: траўматычны шок, колатая рана мяккіх тканін правай рукі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/shkolnik-perelezal-cherez-ograzhdenie-stadiona-i-povis-na-probitoj-ruke-459865-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/trauma
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkolnik-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/agarodzha
[6] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki