Незвычайную выставу «О, Беларусь, мая шыпшына...» можна ўбачыць у ЦК «Віцебск», які адначасова з’яўляецца штаб-кватэрай міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» . Яна прысвечана Году народнага адзінства.
Гэта сумесны праект народнага клуба кветкаводаў-аматараў і клуба вышыўкі «Чароўная нітка».
— Сюжэты прац, прадстаўленых на выставе, даволі разнастайныя, як і тэхніка выканання і ступень складаннасці. Аднак усе яны аб’яднаныя адзінай тэматыкай — любоўю да роднага краю. Гэта выразна адлюстроўваецца ў кветкавых і бытавых нацюрмортах, пейзажах і іншых работах клуба аматараў вышыўкі, у вытанчаных кветкавых і раслінных кампазіцыях клуба кветкаводаў-аматараў. Сапраўдныя інсталяцыі з гародніны размясціліся ўздоўж фасада Цэнтра культуры, і іх можа ўбачыць кожны мінак, які крочыць па вуліцы Леніна, — паведамілі ва ўстанове культуры.
Экспазіцыя працуе да 30 верасня. Уваход вольны.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-narodnaga-adzinstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/o
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/maya-shypshyna
[7] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku-1