Зламыснікі ў Сеткі зладзілі махлярскую акцыю, прыкрываючыся імем вытворчага аб’яднання «Беларуснафта». Пра гэта нафтавая кампанія папярэджвае на сваім сайце [1].
У Інтэрнэце невядомыя стварылі старонку з абяцаннем грашовага выйгрышу пры ўмове рассылання паведамлення 20 сябрам і пяці групах (чатам). «Беларуснафта» не мае да гэтага дачынення. Аб усіх акцыях, якія праводзяцца ёю можна даведацца на афіцыйным сайце azs.belorusneft.by у раздзеле «Акцыі і прапановы».
У кампаніі таксама заклікаюць не пераходзіць па падазроным спасылках. Да гэтай радзе варта прыслухацца, бо часцяком мэта кібермахляроў — займець персанальныя дадзеныя ахвяры, асабліва рэквізіты доступу да яе банкаўскага рахунку (карт-рахунку).
Дадзеная кампанія стала не адзінай, ад імя якой у Інтэрнэце актыўнічаюць нядобрасумленныя асобы. Пра гэта таксама папярэджвалі ў гандлёвай сеткі «Еўраопт».
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://azs.belorusneft.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarskaya-akcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusnafta-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/nyadobrasumlennyya-asoby