Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» далучыцца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які пройдзе з 16 па 22 верасня ў Мінску і завершыцца экалагічнай акцыяй «Дзень без аўтамабіля».
Як паведамляе сайт прадпрыемства, на падставе рашэння Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 04.06.2021г. № 308 мінскія аўтамабілісты змогуць скарыстацца правам бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце 22 верасня пры прад’яўленні пасведчання кіроўцы і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-bez-autamabilya-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyski-tydzen-mabilnasci-0