Ноччу 16 верасня ў асобных раёнах Беларусі на глебе чакаюцца замаразкі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па заходняй палове краіны часам будуць ісці дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём — паўднёва-заходні 4-9 м/с, па захадзе парывы да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, у асобных раёнах на глебе чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў, па захадзе краіны будзе 8-12 цяпла. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 14 градусаў па паўночным усходзе да плюс 22 па паўднёвым захадзе.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zamorozki-ozhidajutsja-nochjju-16-sentjabrja-v-belarusi-459880-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zamarazki
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-centr-pa-gidrametearalogii
[5] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[6] https://zviazda.by/be/tags/peramennaya-voblachnasc
[7] https://zviazda.by/be/tags/temperatura-pavetra
[8] https://zviazda.by/be/tags/apadki