Раніцай 13 верасня ў бальніцы Мінскага раёна да супрацоўніка падчас дзяжурства звярнуўся медработнік: у палаце рэанімацыі пацыент разбіў шклопакет і пагражаў выскачыць у акно, передае [1] тэлеграм-канал МУС.
Міліцыянер паспрабаваў пераканаць мужчыну не здзяйсняць неабдуманых дзеянняў, аднак той не збіраўся адмаўляцца ад намераў. Пры гэтым патрабаваў мабільны тэлефон і кідаў у паставога аскепкі шкла.
У выніку супрацоўнік падбег да мужчыны, з дапамогай коўдры паваліў яго на падлогу і перамясціў у бяспечнае месца. Цяпер жыццю і здароўю пацыента нічога не пагражае, яму аказана меддапамога.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/departament-ahovy
[4] https://zviazda.by/be/tags/balnica