У Егіпце пасля шматгадовай рэстаўрацыі адкрылі грабніцу фараона Джосэра, перадае [1] «МИР 24».
Пахавальня фараона знаходзіцца ў Сакары пад Каірам. Яе ўзрост складае амаль пяць тысяч гадоў. Яна лічыцца самай старажытнай каменнай пабудовай у свеце. На думку некаторых навукоўцаў, гэтая грабніца прызначалася для захоўвання сасудаў з органамі, якія канфіскоўваліся падчас муміфікацыі.
Аднаўленчыя работы ішлі 15 гадоў. Яны ўключалі ўмацаванне скляпенняў лабірынта падземных калідораў, расчыстку рэльефных малюнкаў і дэкору з керамічных плітак, устаноўку асвятлення. Цяпер адна з самых старажытных славутасцяў Егіпта даступная турыстам для наведвання.
Рамонтныя работы ў бліжэйшы час пачнуцца і на іншым старажытным збудаванні — Стоўнхэндж закрываюць з-за расколін у камянях. Рэстаўрацыя зойме каля двух тыдняў. Гэта першыя падобныя працы за апошнія 60 гадоў.
Раней паведамлялася, што сонечную лодку фараона Хеопса перавезлі ў Вялікі егіпецкі музей. У даўжыню карабель дасягае 42 метры, а важыць 20 тон. Праект транспартавання рыхтаваўся некалькі месяцаў, а сам працэс пераадолення 7,5 кіламетра шляху заняў дзесяць гадзін.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16474832/usypalnica-dzhosera-v-egipte-posle-restavracii-otkryli-grobnicu-faraona
[2] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/piramida
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya