У Гродне з страўніка дзіцяці вынялі чатыры манеты рознага наміналу. Інфармацыя пра гэта размешчана [1] на сайце Гродзенскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.
Няшчасны выпадак адбыўся падчас гульні дзіцяці з пакінутымі ў даступным месцы грашыма.
«На рэнтгеналагічным здымку выяўленая адзінкавая цень круглявай формы. Пасля гэтага была выкананая гастраскапія, на якой у страўніку былі выяўленыя манеты розных наміналаў у колькасці чатырох штук», — распавялі ў клініцы.
Пасля гэтага з дапамогай «сачка» прадметы былі вынятыя. Агульная сума манет Br1,26. Абышлося без ускладненняў, хлопчык выпісаны дадому.
Медыкі адзначылі, што такія выпадкі не адзінкавыя. Літаральна за некалькі дзён да гэтага здарэння ў лякарню прывезлі аднагадовае дзіця, якое праглынула тры манеткі. Грошы вынялі, усё прайшло без ускладненняў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.grodkb.by/2-uncategorised/1266-parnyj-sluchaj.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/manety
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyaci