У сувязі з наяўным попытам на перавозкі пасажыраў у па маршруце Мінск — Адлер з 19 верасня па 9 кастрычніка цягнік № 302/301 Мінск/Гомель — Адлер фарміравання Беларускай чыгункі будзе курсіраваць праз дзень.
Праезд гэтым цягніком прадугледжаны толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У цягніках міжнародных ліній, якія курсіруюць у беларуска-расійскім паведамленні, для забеспячэння бяспечнай перавозкі дзейнічаюць супрацьэпідэмічныя меры абедзвюх дзяржаў. Усім пасажырам настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны на працягу ўсёй паездкі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk-adler
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik