Карупцыйную схему ў Быхаўскім раёне выявілі аператыўнікі магілёўскага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Да яе апынуліся датычнымі чатыры чалавекі: 61-гадовая загадчыца склада, 52-гадовы фермер, дырэктар і кіроўца магілёўскіх фірмаў ва ўзросце 54 і 45 гадоў.
Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, працаўніца забяспечвала заезд на склад і загрузку транспарту, змоўшчыкі ж вывозілі і рэалізоўвалі тавар. З вясны 2019 года да мінулага лета квартэт выкраў больш за 1500 тон мінеральных угнаенняў на суму звыш 200 тысяч рублёў.
Пракуратура Быхаўскага раёна дала прававую ацэнку дзеянням датычных і завяла крымінальныя справы за крадзеж шляхам выкарыстання службовых паўнамоцтваў у буйным і асабліва буйным памерах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/karupcyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/byhau
[3] https://zviazda.by/be/tags/byhauski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/aperatyuniki