Цяпер карыстальнікі сацыяльнай сеткі Vіber могуць спампаваць сабе стыкеры «Ты ў эфіры!», героямі якіх сталі творчыя супрацоўнікі і галасы радыёстанцыі. На тэрыторыі Беларусі гэты набор даступны для бясплатнай загрузкі на працягу трох месяцаў.
Брэндзіраваныя стыкеры развіваюць тэму радыёвяшчання і абыгрываюць вобразы папулярных дыджэяў «Радыус-FM». А карыстальнікам месенджара яны даюць магчымасць перадаваць свае эмоцыі сябрам, калегам і блізкім. Яшчэ варта прыгадаць, што ў суполцы самой радыёстанцыі ў Vіber можна заўсёды даведацца пра апошнія навіны музыкі, паглядзець відэаролікі і пачуць фірменныя жарты і бэкстэйдж работы дыджэяў у эфіры. Што да навін самой радыёстанцыі, то з восені абнавілася яе музычнае афармленне, у ранішнім шоу «Тэорыя вялікай раніцы» з’явіліся свежыя гульнявыя рубрыкі, а да кампаніі вядучых Жана Сенкевіча і Вольгі Пятроўскай далучыўся новы калега Арцём Сямён.
Алена ДРАПКО
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viber-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/radyus-fm-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/ty-u-efiry