У суботу ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала пакажуць прыгодніцкі фільм для дзяцей «Правілы геймера» ад рэжысёра Ігара Чацверыкова, зняты ў 2018 годзе на «Беларусьфільме».
Сюжэт кінастужкі распавядае пра трох сяброў — Дзімку, Юрку і Генку, якія прывыклі праводзіць вольны час за камп’ютарам і
марылі перамагчы на турніры па кіберспорце. Аднак раптам ім даводзіцца адкласці на нейкі час свой любімы занятак...
А прычынай стала тое, што ў падзямеллі старой царквы былі знойдзены прадметы, якія падштурхнулі герояў на пошукі разгадкі даўняй таямніцы... Ці ўдасца хлопцам дайсці да выніку і чаго ім гэта будзе каштаваць, даведаемся пасля сеанса на «Беларусь 3».
Алена ДРАПКО
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarusfilm-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/sacyyakulturnay-telekanal
[3] https://zviazda.by/be/tags/film-dlya-dzyacey