Дарагія беларусы! Віншую вас з Днём народнага адзінства! Сёння знамянальны дзень — мы ўпершыню адзначаем новае дзяржаўнае свята. Яно звяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміравання адзінай беларускай нацыі.
Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і чым нельга па ступіцца. Гэта наша краіна — Беларусь, дзякуючы якой мы застаёмся адным народам. Няхай загартаванае цяжкімі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў. З Днём народнага адзінства, дарагія суайчыннікі! Са святам!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-narodnaga-adzinstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[7] https://zviazda.by/be/tags/nacyya