Паколванне і здранцвенне пальцаў рук і ног могуць паказваць на дэфіцыт у арганізме чалавека жыццёва важнага вітаміна, піша брытанскае выданне Express са спасылкай на вынікі даследаванняў навукоўцаў з Мічыганскага ўніверсітэта аховы здароўя, перадаюць [1] РИА Новости.
Гаворка ідзе пра вітамін B12. Яго недахоп можа выклікаць пашкоджанне нерваў, што, у сваю чаргу, выклікае дыскамфорт у руках і нагах.
Здранцвенне і паколванне, адзначаюць спецыялісты, не павінны палохаць, аднак, калі такія сімптомы назіраецца занадта часта, варта звярнуцца да лекара, прайсці абследаванне і пачаць лячэнне.
В12-вадараспушчальны вітамін, які таксама называюць кабаламін. Ён не толькі адказвае за працу нервовай сістэмы, але ўдзельнічае ў выпрацоўцы эрытрацытаў і ДНК. Дэфіцыт гэтага пажыўнага рэчыва можа прывесці да пашкоджання нерваў і стаць прычынай паколвання і здранцвення ў руках і нагах, мышачнай слабасці і страты рэфлексаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20210917/vitamin-1750435091.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/navukoucy
[3] https://zviazda.by/be/tags/vitamin-b12
[4] https://zviazda.by/be/tags/dyskamfort
[5] https://zviazda.by/be/tags/dnk
[6] https://zviazda.by/be/tags/dasledvanne