Надыходзіць час гістарычнага стрэс-тэста Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Душанбэ, перадае БелТА.
«Вострыя глабальныя выклікі сучаснасці выразна сведчаць, што надыходзіць час гістарычнага стрэс-тэста для нашай арганізацыі, магчыма, самага сур’ёзнага за ўсю 20-гадовую гісторыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што кампетэнцыя ШАС дазваляе адначасова займацца самымі разнастайнымі пытаннямі: ад бяспекі, эканамічнага развіцця, выбудоўвання новых фінансавых і гуманітарных сістэм да рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў.
«Аднак паспяхова рэалізаваць гэтыя перавагі можна толькі сумеснымі намаганнямі, аб’яднаннем нашых патэнцыялаў на карысць нашых народаў», — падкрэсліў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/shanhayskaya-arganizacyya-supracounictva