Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Абдулрахманам Хамід Махамедам аль-Хуссайні, паведамляе [1] прэс-служба МЗС.
Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых падчас палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Іраку ў Багдадзе ў чэрвені 2021 года.
Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, а таксама арганізацыі візітаў у Беларусь кіраўнікоў іракскіх міністэрстваў і кампаній для прапрацоўкі канкрэтных двухбаковых праектаў.
Абмеркаваны таксама пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у адукацыйнай і гуманітарнай сферах.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/f8b169df1662ead8.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/irak