Пятніца 24 верасня стане апошнім днём працы сталічных фантанаў у гэтым сезоне, паведаміў [1] БелТА генеральны дырэктар УП «Мінскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч.
Як звычайна, пасля адключэння канструкцыі закансервуюць. Нейкія аб’екты часткова дэмантуюць для захаванасці асобнага абсталявання, нейкія падвергнуцца рамонце, каб у новым сезоне ўсе яны зноў радавалі мінчан і гасцей сталіцы. «У наступным сезоне запрацуе і фантан ля кінатэатра „Кіеў“. Нам яго перадалі на баланс. Мы зараз займаемся камплектацыяй, праводзім тэндэры і вядзём аднаўленне аб’екта», — дадаў Ігар Кушнярэвіч.
Усяго УП «Мінскзеленбуд» абслугоўвае 37 рукатворных гейзераў сталіцы, то ёсць пераважная большасць. Ужо зараз фантаны працуюць далёка не заўсёды па графіку, таму што іх рэкамендуецца адключаць падчас інтэнсіўнага дажджу, а таксама пры паніжэнні тэмпературы паветра да плюс 10 градусаў і ніжэй, узмацненні ветру парывамі больш за 10 м / с.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/sezon-raboty-fontanov-minska-zavershitsja-24-sentjabrja-460488-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskzelenbud-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/stalichnyya-fantany
[4] https://zviazda.by/be/tags/kinateatr-kieu-0