Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Gрэзідэнта.
«Наша краіна славіцца сваёй прыроднай разнастайнасцю: паўнаводнымі рэкамі і азёрамі, унікальнымі балотамі, рэліктавымі запаведнымі куткамі, а таксама лясамі, якія займаюць каля 40 працэнтаў яе тэрыторыі. Захаванне і прымнажэнне ўсіх гэтых багаццяў — адна з ключавых задач, якія стаяць сёння перад дзяржавай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рацыянальнае выкарыстанне і планамернае аднаўленне рэсурсаў, стварэнне сучасных дрэваапрацоўчых магутнасцяў вывела лясны комплекс у драйверы росту эканомікі Беларусі. У гэтай важнай галіне сёння задзейнічаны больш за 70 тыс. чалавек — адданых сваёй справе прафесіяналаў.
«Дзякуючы вашай штодзённай карпатлівай працы, укараненню перадавых тэхналогій, селекцыйнай працы гадавальнікаў і спецыялізаваных цяплічных комплексаў Беларусь і ў далейшым будзе выдатнай, квітнеючай краінай з багатай прыродай», — выказаў перакананасць Прэзідэнт.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-rabotnikov-i-veteranov-lesnogo-hozjajstva-s-professionalnym-prazdnikom-460504-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyasnaya-gaspadarka
[5] https://zviazda.by/be/tags/drevaapracouchaya-pramyslovasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[7] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne