Пад Мінскам адбылася аварыя з удзелам заслужанага артыста Расіі Кая Метава, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 18 верасня, каля 18.00, на 85-м км аўтадарогі М6 Мінск-Гродна кіроўца 1977 года нараджэння на Аўтамабілі «Таёта» ехаў у напрамку Гродна. Ён не ўлічыў надвор’е, не справіўся з кіраваннем і наехаў на асвятляльную мачту, пасля чаго аўтамабіль апынуўся ў кювеце. Машына атрымала механічныя пашкоджанні.
Артыст, які знаходзіўся на заднім сядзенні, быў дастаўлены для абследавання ў медыцынскую ўстанову.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/rossijskij-artist-kaj-metov-popal-v-dtp-pod-minskom-460510-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-minskaga-ablvykankama-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/kay-metau
[7] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpely