На сцэне тэатра-студыі кінаакцёра 24 верасня адбудзецца творчы вечар, прысвечаны юбілею заслужанага артыста БССР Уладзіміра Мішчанчука з паказам спектакля «Фальшывая нота» ў пастаноўцы Аляксандра Яфрэмава, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на ўстанову культуры.
У жніўні споўнілася 75 гадоў прафесару, дэкану тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў, вядучаму майстру сцэны тэатра-студыі кінаакцёра Уладзіміру Мішчанчуку.
Асоба Уладзіміра Андрэевіча знакавая ў тэатральным жыцці Беларусі. Ён прысвяціў сябе служэнню мастацтву тэатра і кіно і выхаванню творчай моладзі.
Акцёр дакладна перадае эпоху, якую пражываюць яго персанажы, светаадчуванне.
Крытыкі адзначалі, што кожны яго выхад на сцэну — высокі напал эмоцый, пачуццяў і запалу.
Прыродны талент, неўтаймоўны тэмперамент, шырокі творчы дыяпазон акцёра дапамагаюць пакідаць у душах гледачоў незгладжальнае ўражанне.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/tvorcheskij-vecher-posvyashhennyj-yubileyu-vladimira-mishhanchuka-projdet-v-teatre-studii-kinoaktera/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tvorchy-vechar
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-mishchanchuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/spektakl
[5] https://zviazda.by/be/tags/falshyvaya-nota
[6] https://zviazda.by/be/tags/krytyki